«Прыехала Каляда на белым кані»


У Бабруйскім краязнаўчым музее гэтымі днямі запатрабавана фальклорна-анімацыйная праграма «Прыехала Каляда на белым кані», што цалкам лагічна і ў дачыненні да каляндарных свят і ў дачыненні да года Каня. Спачатку ўвазе наведвальнікаў прадстаўляецца відэапрэзентацыя «Вясёлыя Калядкі», якая ўводзіць у курс справы, потым іх чакае пераапрананне і разбор роляў, і, нарэшце, у зале этнаграфіі адбываецца сапраўдная Калядная імпрэза з паміраннем і ўваскрасаннем Казы, варажбой цыганак, гульнёй з Бабай Ягой, частаваннем калядоўшчыкаў. Удзельнікамі вясёлых народных свят ужо сталі вучні 7-х класаў СШ № 1.

82