Установа культуры «Бабруйскі краязнаўчы музей»

Музей заснаваны ў 1924 г. 3 1.10.1996 г. размешчаны ў будынку 1910 г. Экспазіцыя музея знаёміць наведвальнікаў з прыродай, этнаграфіяй, гісторыяй, культурай і сучаснасцю Бабруйшчыны. У 10-ці экспазіцыйных залах прадстаўлены прадметы археалогіі, дакументы па гісторыі Бабруйскай крэпасці, матэрыялы пра дзейнасць дзекабрыстаў, В. Дуніна-Марцінкевіча, пра партызанскі і падпольны рух у краі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў і інш. У складзе музейнага збору больш за 19 000 прадметаў асноўнага фонду. Найбольш цікавыя — клады манет ВКЛ, манеты рускія XVI ст., манеты дынастыі Эльдзігізідаў, рымская манета II ст. н.э.; генеральскі і афіцэрскі мундзіры, грэнадзёркі перыяду 1812 г., ударна-крэмневыя пісталеты і крэмневыя ружжы, узнагароды і памятныя медалі. Значныя праекты: краязнаўчыя канферэнцыі «Бабруйшчына ў мінулым», праца па стварэнні музейнага гісторыка-культурнага комплексу «Бабруйская крэпасць», вясельны абрад «На век доўгі — на быт добры», народны тэатр «Батлейка запрашае», гульня-квест «Таямніцы старога горада», майстар-клас па гісторыі беларускай лялькі. 3 2010 г. музей прымае ўдзел у еўрапейскай акцыі «Ноч музеяў». Сярод выставачных праектаў вылучаюцца наступныя: «Старонкі гісторыі Бабруйскай крэпасці», «Нашчадкі А. С. Пушкіна на Бабруйшчыне», «Бабруйск — сталіца фестывалю». Распрацаваны культурна-адука-цыйныя праграмы: «Бабруйская крэпасць», «Мужны сын Беларусі — горад слаўных бацькоў», «Ад сэрца да сэрца». На IV рэспубліканскім турыстычным конкурсе «Пазнай Беларусь» музей быў узнагароджаны дыпломам Міністэрства спорту і турызму ў намінацыі «Музей. Незабываемые впечатления в памяти».

Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012.